Падарожжа ў краіну Паэзія, прысвечанае Сусветнаму Дню Паэзіі 21 сакавіка ўвесь свет адзначау Дзень паэзіі!

21 сакавіка ўвесь свет адзначау Дзень паэзіі!

Не засталіся з боку ў святкаванні Дня паэзіі і навучэнцы Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Верцялішкаўская сярэдняя школа Гродзенскага раёна.

З 15 па 21 сакавіка ў школе цікава прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму Дню Паэзіі, удзельнікамі якіх былі вучні, якія захапляюцца паэтычнымі творамі.

На працягу тыдня ў бібліятэцы прайшлі паэтычныя чытанні “Властительница дум и чувств царица”, “Волшебное слово-поэзія”. Тут вучні ўсіх класаў дэманстравалі свае паэтычныя і артыстычныя таленты.
Для вучняў пачатковых класаў настаўнікі правялі літаратурна- музычную імпрэзу “Душа душу пазнае здалёк”, дзе гучалі вершы, песні на словы беларускіх паэтаў: “Мой родны кут, як ты мне мілы”, Люблю наш край , старонку гэту”, раманс “Зорка Венера ўзышла над зямлёю”.

На сустрэчу з паэзіяй вучні запрасілі мясцовую паэтку , настаўніцу беларускай мовы і літаратуры, якая раней працавала ў нашай школе , Козел В.М. Нядаўна свет убачылі тры яе зборнікі вершаў: “Сказ пра Верцялішкі”, “На схіле дня”, “Звон верасовы”. Вершы атрымаліся пранікнёныя, простыя, як само жыццё. Яны кранаюць душу, бо ў кожным радку адчуваецца вялікая любоў да Радзімы, да роднай мовы, да сваіх родных, да родных мясцін аграгарадка Верцялішкі. Валянціна Міхайлаўна дзялілася сваёй творчасцю, чытала розныя вершы: аб прызначэнні чалавека, аб шчасці, харастве непаўторнай прыроды. Вучні задавалі пытанні паэтцы, спрабавалі складваць “Бурымэ”.
Валянціна Міхайлауна- ветэран жаночага руху у Гродзенскім раене, удзельнічае у рабоце аб’яднання “Дзеці вайны”, пра яе жыууевы шлях размешчаны матэрыял у першым томе “ Дзеці вайны”
Валянціна Міхайлаўна піша вершы кожны дзень. Новыя вершы таксама прыйшліся да душы вучням. У знак падзякі яны падарылі ёй свае маленькія “творы”.
Удзельнікамі конкурсу на лепшага чытача «Паэзія як цуд” , які адбыўся 17 сакавіка,” былі ўсе жадаючыя: бацькі і дзеці.
,
Маладыя бацькі выбралі для чытання вершы для сваіх дзяцей А. Барто «Весна идёт», «Каникулы», «Вовка-добрая душа», але больш за ўсё спадабаліся вершы А. Благінінай са зборніка «Мая мама» , зборнік вершаў М.Багдановіча “Вянок”.
Старшыня пярвічнай арганізацыі АА “ БСЖ” Буча Ганна падкрэсліла, што тыдзень паэзіі у Вярцялішках быу часам спевау душы і сэрца і вялікімі гадзінамі выхавання

Оставьте комментарий