Сустрэчы на малой радзіме Элізы Ажэшкі

7 ліпеня вёску Мількаўшчына Гродзенскага раёна,  якую праславіла на ўвесь свет знакамітая пісьменніца Эліза Ажэшка, наведалі дзве групы моладзі.

У першай палове дня сардэчна віталі студэнтаў першага курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Руская філалогія”) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якія ўжо другі год прыязджаюць у гэтыя мясціны ў час праходжання фальклорнай практыкі.

Знаёмства з нашай мясцовасцю пачалося з наведвання адметнага помніка архітэктуры пачатку 20-ст. Свята-Пакроўскай царквы, дзе прынялі ўдзел у святочным набажэнстве з нагоды  Раства Іаана Прадцечы. Гутарка з настаяцелем храма протаіерэем Аляксандрам Шашковым у кожнага з прысутных пакінула свой  след у душы.

Большую частку свайго  часу госці  правялі  ў літаратурна-краязнаўчым музеі.. Другая частка была прысвечана 140-годдзю  з дня нараджэння беларускага песняра, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы..

На месцы былой сядзібы  Паўлоўскіх (бацькоў Элізы Ажэшкі) усклалі кветкі да памятнага знака, пачаставаліся смачнай вадой з калодзежа, сабралі лекавыя зёлкі, з якіх сплялі прыгожыя купальскія вяночк

У другой палове дня  пад вечар пасля працоўнага дэсанта па праполцы агарода завіталі да нас наведвальнікі  лагера працы і адпачынку “Патрыёт”  Скідзельскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

Такія сустрэчы садзейнічаюць выхаванню ў маладога пакалення любові да роднага краю і нагадваюць, што пачынаць знаёмства з гісторыяй сваёй краіны патрэбна  не з далёкіх мясцін, а з бліжэйшага  наваколля. Наша мясцовая культурная спадчына разнастайная і вельмі цікавая.