Перш за усе яна- стваральнік музея імя Міхася Васілька у Скідзельскім ліцэі, якому каля 30 гадоу. Ен равеснік нашай жаночай арганізцыі. Толькі ў асноўным фондзе музея сёння налічваецца 802 экспанаты, а ўсяго – звыш двух тысячаў. Зараз у ім маецца пяць раздзелаў у некалькіх пакоях: літаратурны, гісторыі ліцэя і тры этнаграфічныя – вышыўкі, ткацтва і народнага побыту ў выглядзе «Беларускай хаткі».
За час існавання музея Алена Міхайлаўна правяла больш тысячы экскурсій для школьнікаў, студэнтаў, груп з розных арганізацый, гасцей горада, у тым ліку з Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Галандыі, Бельгіі, ЗША. У рамках рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» музей імя Міхася Васілька заняў першае месца сярод літаратурных музеяў і экспазіцый краіны.
Алена Міхайлаўна – адзін з арганізатарау раеннай жаночай арганізацыі АА “ БСЖ”. Удзельнік 5 міжнародных праетау, кіраунік валанцерскага атрада , аутар 7 кніг, выпушчаных жаночай арганізацыяй раена , удзелік усіх навукова- практычных канферэнцый.. На базе яе музея праводзяцца сустрэчы і мерапрыемствы раённай і Скідзельская гарадской арганізацый. Яна узнагароджана пямятным медалём імя Антаніны Іванаўны Беляковай, лаурэат абласнога конкурса “ Жанчына года” .