У Путрышкауская школе праходзіць дабрачынная акцыя «Залатая стужка». Не варта забываць пра сем’і, якія бясстрашна жывуць сярод «ракавай рэальнасці», пра працу валанцёраў і спецыялістаў, якія аказваюць дапамогу цяжка хворым дзецям.
Дзеці па-асабліваму бачаць, чуюць і адчуваюць. Таму галоўная задача для кожнага з нас – не пакінуць іх і бацькоў адзін на адзін з хваробай, не прайсці міма чужых праблем, а ўнесці хаця б маленькі ўклад і падтрымаць тых, хто ў гэтым мае патрэбу. Арганізатарам акцыі выступае пярвічная арганізацыя АА “ БСЖ” і яе маладзежнае крыло .