Экскурсія “Магія цукру”

Классныя кіраўнікі, актывісты районной арганізацыі АА “ БСЖ” Кармызава Ю.Г

Кошчыц І.А.,

ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Скідзель”

 

Выбар прафесіі – адна з самых важных і актуальных задач, якую абавязкова даводзіцца вырашаць юнакам і дзяўчатам. Гэтае рашэнне па сваім значэнні нельга параўнаць ні з якімі іншымі. Ад правільнасці прафесійнага выбару залежыць не толькі асабісты дабрабыт, але і эфектыўнасць працоўнага і маральнага патэнцыялу краіны.

Экскурсія з’яўляецца адным з відаў прафарыентацыйнай дзейнасці, паколькі аказвае вялікі ўплыў на фармаванне цікавасці да прафесіі, бо спалучае ў сабе нагляднасць і даступнасць успрымання з магчымасцю аналізаваць, параўноўваць, рабіць выбар.

У снежні 2021 года навучэнцы 9-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Скідзель” наведалі адно з горадаўтваральных прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат”. Прадпрыемства ўваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці “Белдзяржхарчпрам”. Гэта стабільна працуючае прадпрыемства, якое адпавядае патрабаванням да ўзроўню забяспечаннасці сучасным абсталяваннем, да тэхналогіі вытворчасці цукру.

Мэта экскурсіі – даць агульную характарыстыку прадпрыемства і спецыялістаў розных прафесій, якія працуюць на вытворчасці.

Знаёмства з прадпрыемствам пачалося з азнаямленчай гутаркі аб прадпрыемстве, якую правяла інжынер-тэхнолаг Бырда Таццяна Мікалаеўна. Яна пазнаёміла навучэнцаў з асаблівасцямі перапрацоўкі цукровых буракоў і тэхналагічным працэсам вытворчасці цукру-пяску. Далей экскурсія працягнулася па тэрыторыі прадпрыемства, Таццяна Мікалаеўна пазнаёміла навучэнцаў з прыладамі для прыёму, узважвання, сушкі, ачысткі цукровых буракоў. Таксама яна расказала аб тым, людзі якіх прафесій і спецыяльнасцей працуюць на кожным участку, вучні ўбачылі працоўныя месцы спецыялістаў.

Падлеткі атрымалі ўнікальную магчымасць пабываць на такім буйным прадпрыемстве, убачыць на свае вочы працу сучасных камп’ютарызаваных лабараторый, а таксама ўвесь працэс прыгатавання цукру