Народны абрад « Гуканне вясны» у Свіслачы правялі вучні пачатковых класаў у Свіслачы разам са сваімі настаўніцамі Белай Ірынай Раманаўнай, Шкута Наталляй Фёдараўнай, Лаўцэвіч Ірынай Аляксандраўнай, Зінько Валянцінай Васільеўнай і педагогам-арганізатарам Карачун Анастасіяй Уладзіміраўнай. Вучні паказалі абрады гукання вясны, спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі. На прыканцы свята частаваліся смачнымі ласункамі – пірагом, печанымі птушкамі-жаваронкамі.
Падтрымаць дзяцей і прыняць актыўны ўдзел у свяце прыйшлі бацькі вучняў. Гэта, канечне, былі мамы. Менавіта яны дапамаглі і касцюмы для ўдзельнікаў зрабіць, і смачныя пірагі напекчы. Жанчыны заўсёды актыўныя ў такіх справах. Застаецца дадаць, што ўсе арганізатары свята з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза жанчын.
Свята прынесла задавальненне і дзецям, і дарослым. Мы ў чарговы раз упэўніліся, што такія сумесныя сустрэчы далучаюць дзяцей і дарослых да беларускай нацыянальнай культуры.