Гуканне вясны

​ Народны абрад « Гуканне вясны» у Свіслачы правялі вучні пачатковых класаў у Свіслачы  разам са сваімі настаўніцамі Белай Ірынай Раманаўнай, Шкута Наталляй Фёдараўнай, Лаўцэвіч Ірынай Аляксандраўнай, Зінько Валянцінай Васільеўнай і педагогам-арганізатарам Карачун Анастасіяй Уладзіміраўнай. Вучні паказалі абрады гукання вясны, спявалі песні, вадзілі карагоды, танцавалі. ​ На прыканцы свята частаваліся смачнымі ласункамі – ​ пірагом, ​ печанымі птушкамі-жаваронкамі.

Падтрымаць дзяцей і прыняць актыўны ўдзел у свяце прыйшлі бацькі вучняў. Гэта, канечне, былі мамы. Менавіта яны дапамаглі і касцюмы для ўдзельнікаў зрабіць, і смачныя пірагі напекчы. Жанчыны заўсёды актыўныя ў такіх справах. Застаецца дадаць, што ўсе арганізатары свята з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза жанчын. ​ ​

Свята прынесла задавальненне і дзецям, і дарослым. ​ Мы ў чарговы ​ раз упэўніліся, што такія сумесныя сустрэчы далучаюць дзяцей і дарослых да беларускай нацыянальнай культуры.

Гуканне вясны Гуканне вясны