Пад такой змястоўнай назвай у Зарачанкім доме народнай творчасці нядауна адчыніў свае дзверы для жыхароў і гасцей Гродзенскага раёна музей.
Пад адным дахам размясціліся пяць экспазіцый: звыш ста адзінак ручнікоў у лепшых традыцыях вышыванага мастацтва ў экспазіцыі “Мелодыя ручніка”, каля 50 адзінак дываноў, ў тым ліку ў тэхніцы падвойнага ткацтва і іншыя саматканыя вырабы, якія сёння ”не в моде“ таксама набылі ў музеі другое жыццё. Акрамя экспазіцыі ваеннай формы з’явіўся пакой, прысвечаны быту партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, і экспазіцыя ”Нараджэнне хлеба“, якая стала цэнтральным кампанентам аднайменнага турыстчнага маршрута, які злучыў аг.Адэльск і в.Зарачанка.
Вельмі радасна, што традыцыі нашых продкаў захаваліся і мы маем цудоўную магчымасць пабачыць на свае вочы прыгажосць працы чалавечых рук у музеі ”Код памяці”.
Вельмі прыемна, што асабісты уклад у стварэнне экспазіцый унеслі актывісты первічнай арганізацыі “ БСЖ” адзела культуры Рамановіч Наталля і Кашчэй Наталля, а першымі наведвальнікамі музея сталі вуяні і настаунікі ДУА “ Лойкауская сярэдняя школа”. Гродзенская раенная арганізацыя мае такі звычай – арганізацыя і правядзенне экскупсій “ Жыву у Беларусі, і тым ганаруся “. Толькі у гэтым годзе мы наведалі Мількаушчыну( радзіма Э.Ажэшка ) , Адэльск і Індура ( музей лялек і музей драуляных музычных інструментау ), а наступны маршрут- цудоуны музей “ Код памяці”, які атрымау свае жыцце у гэтым годзе . Вельмі радасна, што традыцыі продкау захаваліся м мы маем цудоуную магчымачць пабачыць на свае вочы прыгажосць чалавечых рук і добрыя сэрцы нашых продкау.