Лён у жыцці- нашых продкау

Лен  у жыцці  нашых продкаў” – так  называлася выстава, якая ладзілася ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лойкаўская сярэдняя школа”.  Яе арганізатарамі сталі члены пярвічнай арганізацыі АА “ Беларускі саюз жанчын”і  экскурсаводы школьнага краязнаучага музея “ Вытокі” Юныя экскурсаводы правялі змястоуную экскурсію пра лен

Падчас экскурсіі Леашкевіч Максім паведаміў пра лён як расліну, якая любіць, каб яе добра даглядалі.

Калінская Таццяна расказала пра саматканыя спадніцы, якія насілі жанчыны ў нашай мясцовасці. Вялікую каштоўнасць мае спадніца-андарак, якую зберагла ў сваім куфры і перадала ў наш музей жыхарка в. Зарачанка Алешчык Зоф’я Аляксандраўна.А таксама фартух, які ткала і вышывала бабуля дзяўчынкі Калінская Аліна Аляксандраўна.

Жук Ангеліна пазнаёміла з  калекцыяй ручнікоў з бабулінага куфра Лойкаўскага краю —  абрадавыя, побытавыя і дарожныя ручнікі.

Ваяводскі Аляксей адзначыў вялікую ролю арнамента ў беларускім касцюме. Гэта сімвалы, якія неслі акрэслены сэнс. Такія сімвалы маглі быць пажаданнем шчасця для маладых або абярэгам.

Музей – гэта месца,дзе адчуваецца сувязь пакаленняў. Гэта сувязь перадаецца праз прадметы, якімі карысталісялюдзі ў былыя часы.

Пярвічная арганізацыя АА “ БСЖ” – актыуны удзельнік усіх мерапрыемствау Гродзенскай раеннай арганізацыі АА “ БСЖ”. Ее члены- аутары кніг “ Галасы дзяцей вайны” “, “ Пішам гісторыю разам”, удзельнікі навукова- практычных канферэнцый. Зберажом нашу гісторыю разам !