На двары зіма.

На двары зіма. Выпаў снег.  Гэта вельмі ўзрадавала дзецей. Вось выйшлі выхаванцы дашкольнага цэнтру развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча на прагулку і даведаліся, што снег даволі ліпкі і з яго можна вырабіць розныя пабудовы.  Узялі дзеці рыдлёўкі і пачалася гульня. Хлопыкі пабудавалі крэпасць. А дзяўчынкі  таксама вельмі стараліся і атрымалася ў іх вясёлая снежная баба. Добра, што на двары трымаецца даволі марознае надвор’е. Снежныя пабудовы моцныя і не растаюць ад цяпла.Некалькі дзён з імі можна гуляць у розныя гульні. Дзецям спадабалася ўдзельнічаць у гульне- спаборніцтве «Хто хутчэй дабяжыць да снежнай бабы і дакранецца да яе?», «Хто першы схаваецца ў крэпасці: дзяўчынкі ці хлопчыкі?». Дзеці старшай групы вельмі дружныя, таму ва ўсіх спаборніцтвах перамагло сяброўства. Вось такія вясёлыя зімовыя гульні атрымаліся.  Вельмі прыемна, што ініцыятарамі выступаюць члены пярвічная арганізацыі АА “ БСЖ”, якая  працуе творча і з натхненнем