15 лютага — афіцыйная памятная дата ў Рэспубліцы Беларусь, якая прызвана ўшанаваць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, што выконвалі воінскі доўг за межамі сваёй Радзімы.
Вучні Путрышкаўскай сярэдняй школы, члены аб’яднання па інтарэсах «Валанцёр.by» павіншавалі з памятнай датай Тамару Мустафаўну, сястру загінуўшага ў Афганістане Мухлі Аляксандра, і перадалі падарунак ад Гродзенскай раённай жаночай арганізацыі «Надзея». Мухля Аляксандр- гэта выпускнік нашай школы. Пра яго есць споведзь у школьным музеі, штогод праводзіцца турнір па валейболу у гонар героя Афганістана.