Роднаму слову – прызнанне ў любові

З 15 па 21 лютага ў Путрышкаўскай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. У рамках тыдня арганізавана мноства яркіх і запамінальных мерапрыестваў.

Дэвізам першага дня тыдня беларускай мовы стаў слоган “Роднаму слову – прызнанне ў любові”. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі “Валянцінка па-беларуску”, склалі “сэрца” любімых слоў. Гэты дзень яшчэ раз нагадаў, якая цудоўная родная мова, што засталася нам у спадчыну.

На першым паверсе была аформлена выстава “Песняры Беларусі”, дзе размясціліся творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, фотаальбомы і кнігі, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях класікаў. Тут жа адкрыўся і вернісаж малюнкаў па творах Коласа і Купалы “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. На перапынках гучалі запісы песень на словы беларускіх песняроў.

Дзяўчаты 7-га класа з задавальненнем правялі аўкцыён “Атрымай дзясятку ад Коласа і Купалы”. Усім жадаючым прапаноўваліся пытанні аб жыцці і творчасці класікаў, і толькі пры правільным і поўным адказе магчыма было атрымаць “10”.

У апошні дзень тыдня  беларускай мовы і літаратуры ў школе стартаваў анлайн-конкурс сямейнага відэа “Паэзіі радок чароўны”, у якім прынялі ўдзел не толькі вучні, але і іх сем’і. У сацыяльнай сетцы Instagram у выкананні сям’і Алісіевіч, Дземідзенка і Матукевіч прагучалі вершы класікаў, вызначаны пераможцы.

Мерапрыемства было арганізавана настаунікамі роднай мовы, кланымі кіраунікамі, пярвічнай арганізацыяй АА “ БСЖ”, яе маладзежным крылом