Сустрэча з гродзенскімі паэтэсамі Людмілай Кебіч і Ганнай Скаржынскай-Савіцкай   

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе адбылася сустрэча з гродзенскімі паэтэсамі Людмілай Кебіч і Ганнай Скаржынскай — Савіцкай. Яны пазнаёмілі вучняў са сваёй творчасцю, прапанавалі ім для чытання новыя творы. Шаноўныя госці таксама наведалі школьны музей “Вытокі”. Яны падзяліліся ўспамінамі і расказалі пра рэчы, якія служылі у хатах іх бацькоў, бабуль і дзядуль. Сустрэча выклікала шмат станоўчых эмоцый, садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў пачуцця гонару за беларускую культуру.

Сустрэча з гродзенскімі паэтэсамі Людмілай Кебіч і Ганнай Скаржынскай-Савіцкай    Сустрэча з гродзенскімі паэтэсамі Людмілай Кебіч і Ганнай Скаржынскай-Савіцкай