23 верасня установы адукацыі гораду Скідзеля прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Вогненныя сёстры Хатыні». Навучэнцы і члены АА “ БСЖ” наведалі вёскі Гродзенскага раёну, спаленыя нямецкімі акупантамі і іх паслугачамі. Маршрут праходзіў праз вёскі Партызанская (раней – Пузавічы), Полымя (Дземша), Сіні Камень, Шкленск, Бабіна, Запур’е. Таксама наведалі в. Княжаводцы, што ў Мастоўскім раёне, якая ў гады акупацыі ўваходзіла ў склад Скідзельскага раёну. Дзеля ўшанавання памяці загінулых мірных жыхароў у кожнай вёсцы адбыліся мітынгі-рэквіемы. Перад удзельнікамі акцыі выступілі ганаровыя госці: жыхар в. Партызанская Пракаповіч Мікалай Канстанцінавіч і гродзенская пісьменніца Самойла Галіна Сямёнаўна.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні акцыі “Вогненныя сёстры Хатыні” прынялі ўдзельнікі музейнага гуртка Сярэдняй школы №3 імя Я.М. Шаўчэнкі (кіраўнік – Вабішчэвіч Марына Аляксееўна) , а таксама актывісты АА “ БСЖ”.