Мерапрыемствы да Дня роднай мовы

Кожны чалавек павінен шанаваць мову, традыцыі і культуру свайго народа.

У Квасаўскую сельскую бібліятэку былі запрошаны дзеці сярэдняй групы дзіцячага сада аг. Квасоўка на літаратурныя забавы “Па старонках роднай мовы”. Бібліятэкар расказала дзецям пра беларускага першадрукара — Францыска Скарыну і пісьменнікаў-юбіляраў. Для дзяцей была падрыхтавана выстава “У сузор’і геніяў”. Дзеці пазнаёміліся з вершам “Храбры спявак” Я. Коласа і размалявалі пеўня хто як убачыў яго пры чытанні верша. А каб размяцца бібліятэкар правяла фізкультхвілінку “Мой сябар – кніга”.

Луцкаўлянская  сельская бібліятэка-інфармацыйна-экалагічны цэнтр прапанавала сваім чытачам кніжную выставу “Слова роднае – вечнасці след”, каб яшчэ раз засяродзіць увагу да роднага слова. Чытачы змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літатратуры – класікаў і сучасных аўтараў.

Абухаўская бібліятэка правяла літаратурна — пазнавальную гадзіну “На шчодрай ніве роднага слова”. Вучні 4 класа акунуліся ў падарожжа па неабсяжных прасторах мовы з яе вытокаў, з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай народнасці і мовы. Прагучалі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову. Мерапрыемства выклікала ў дзяцей жаданне крыху па іншаму, больш адказна, ставіцца да вывучэння роднай мовы. Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Родная мова — крыніца натхнення…”, на якой змяшчаліся кнігі на беларускай мове. Усе мерапрыемствы былі арганізаваны пры дапамозе членау пярвічнай арганізацыі АА “ БСЖ” інфармацыйна- бібліятэчнай сістэмы